keyboard_arrow_up

У Бабруйску супраць назіральнікаў кінулі дэпутатаў

09-08-2020

У Ленінскім раёне Бабруйска на ўчастку №17 назіральнікаў выдалілі з памяшкання і выклікалі міліцыю. Месца назіральнікаў занялі дэпутаты Бабцоў, Канавала, Сіліч. Назіральнікі падалі скаргу.

-Прыехала намесніца старшыні Епіфанава Ірына Андрэеўна, прыйшлі пяць дэпутатаў сёння - нам сказалі пакінуць памяшканне. Нам патлумачылі, што працуюць згодна з графікам. А па графіку першачарговае права дзяжурства маюць дэпутаты. Учора прыходзіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рынейская, Епіфанава з ёй, выгналі інваліда. Яны нібыта і культурна з ім пагаварылі, але ён спужаўся - мы яго адпойвалі таблеткамі. Сёння прыйшлі дэпутаты мясцовых саветаў, - распавяла "Праву выбара" назіральніца Святлана Грыцэнка. - Я напісала скаргу. Сядзім на вуліцы, назіраем. Прыязджала міліцыя, запытвалася: ці вяду я апытанне.