Міліцыя "вывозіць" назіральнікаў з участкаў
09-08-2020

Сённяшнія паведамленні з выбарчых участкаў нагадваюць франтавыя зводкі. Міліцыя, не цырымонячыся, вызваляе ўчасткі ад незалежных назіральнікаў. Вось толькі некаторыя факты.
У Ленінскім раёне Брэста на ўчастку №29 двое назіральнікаў адмовіліся выйсці з будынка школы, за што іх тут жа затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Толькі што прыйшло паведамленне пра затрыманне назіральнікаў на ўчастку Новы Двор 40 - Мажайкі (Мінскі раён).
У Ленінскім раёне Бабруйска на ўчастку №17 назіральнікаў выдалілі з памяшкання і выклікалі міліцыю. Месца назіральнікаў занялі дэпутаты Бабцоў, Канавала, Сіліч.