keyboard_arrow_up

Лідэры "Права выбару" абмеркавалі змены ў Закон аб палітычных партыях

15-05-19

Свабодныя і сумленныя выбары немагчымыя без свабоды дзейнасці палітычных партыяў. Менавіта палітычныя партыі - калі працуюць вольна, без перашкодаў з боку дзяржавы - даюць магчымасць людзям гуртавацца дзеля абароны сваіх правоў, дамагаюць грамадзянам адстойваць свае інтарэсы, забяспечваюць людзей інфармацыяй, каб рабіць палітычны выбар свядома і асэнсавана, нясуць адказнасць перад выбаршчыкамі.

Сёння сябра Рады "Права выбару", кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, лідэры "Права выбару" у Менску Вольга Кавалькова, Аляксей Сігаеў, Зміцер Кучук, разам з іншымі палітыкамі правялі ў сталіцы круглы стол дзеля абмерквання неабходных зменаў у Закон аб палітычных партыях.

Сярод найбольш важных прапановаў Круглага стала - дзяржаўнае фінансаванне, рэгістрацыя партыяў, роўныя ўмовы і доступ да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Інфармацыя і фота з Фэйсбук акаўнту Вольгі Кавальковай.

Фальсификации, или реальные результаты?

Узнай, как проходят выборы в Беларуси!

Присоединяйся!