keyboard_arrow_up

Лідэры “Права выбару” ушанавалі памяць ахвяраў Чарнобылю

27-04-19

26 красавіка, у 33-цюю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, лідэры кампаніі назірання “Права выбару” ушанавалі памяць ахвяраў Чарнобылю.

 

У Менску Вольга Кавалькова ды Зьміцер Кучук прайшлі разам з іншымі актывістамі ад Акадэміі Навук да Чарнобыльскай капліцы, дзе ўсклалі кветкі да камяню памяці ахвяраў Чарнобылю ды нагадалі прысутным пра небясьпекі замоўчвання сапраўдных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, а таксама пра тыя пагрозы, што нясе нашаму народу будаўніцтва расейскай АЭС у Беларусі.

У Чэрыкаўскім ды Касцюковіцкім раёнах Магілеўскай вобласці Рыгор Кастусёў ды Алег Аксёнаў наведалі разам з дэмакратычнымі актывістамі выселеныя ды разбураныя вёскі, упарадкавалі памятныя камяні, усклалі кветкі да запалілі зьнічы памяці.