keyboard_arrow_up

Юры Губарэвіч працягвае змаганне супраць ушчыльнення Менску

26.04.2019 22:32

Адзін з лідэраў "Права выбару" ў Менску, кіраўнік Руху "За свабоду" Юры Губарэвіч працягвае актыўнае змаганне разам з жыхарамі раёнаў супраць ушчыльнення паркінгамі ды офіснымі будынкамі ў Менску. Пра развіццё падзеяў ён распавядае ў сваім чарговым допісе ў Фэйсбук.

 

"Адміністрацыя Першамайскага раёну прадказальна адмовілася ўключыць мяне ў склад камісіі па грамадскім абмеркаванні праекта дэтальнага планавання.

Замест мяне, і яшчэ аднаго жыхара раёну Валерыя Языкова, які за пару тыдняў паспеў накіраваць 67 зваротаў і запытаў, уключаныя два супрацоўнікі бюджэтнай арганізацыі, якая падкантрольная адміністрацыі.

Ні пазіцыя 70 падпісантаў заявы, ні рашэнне 250 удзельнікаў сходу ў нашу падтрымку, не мае роўна ніякага значэння для мясцовых чыноўнікаў. Такое яно “грамадскае“ абмеркаванне, дзе на голас грамадства выканкамаўцам пляваць.

Але на гэтым мы не спыняемся і ідзем далей. Ужо сабрана больш за 1000 подпісаў супраць планаў забудовы. Рыхтуем заўвагі і прапановы да ПДП, якія агучыць адзіны наш прадстаўнік у складзе камісіі - Тацяна Кнацко".

https://www.facebook.com/yury.hubarevich/posts/2409971985701986

 

 

 

 

Фальсификации, или реальные результаты?

Узнай, как проходят выборы в Беларуси!

Присоединяйся