keyboard_arrow_up

“Права выбару” правяла ў Менску круглы стол па пытаннях зменаў выбарчага заканадаўства

16-04-19

Сёньня ў Апарт-гатэлі “Камфорт” у Менску кампанія назірання “Права выбару” правяла круглы стол “Выбарчае заканадаўства Беларусі і практыка прымянення: якія змены патрэбныя, і ці забяспечаць яны свабоду выбару”. Былі агучаныя падтрыманыя кампаніяй “Права выбару” неабходныя змены ў Выбарчы кодэкс і дакуманты Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, абмеркаваныя неабходныя захады, якія можа зрабіць дэмакратычная супольнасць краіны дзеля абароны інтарэсаў выбаршчыкаў і сапраўдных вынікаў на бліжэйшых выбарах.

 

Удзел у круглым стале ўзялі прадстаўнікі кіраўніцтва “Права выбару”, палітыкі, экспэрты і журналісты. Дакладчыкамі выступілі Вольга Кавалькова, Аляксей Сігаеў, Леў Марголін, Аляксандар Сілкоў. На круглым стале выступілі таксама кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, адзін з лідэраў партыі “Зялёныя” Зьміцер Кучук, экспэрты Валер Карбалевіч і Юры Чавусаў.