keyboard_arrow_up

Аляксандр Ільінец: Будзем рабіць Віцебск зялёным

8.03.2019 11:49

Iнфармацыйны партал vicebskreg.by паведамляе пра новы этап змаганьня ініцыятывы "Зялёны Віцебск" і аднаго зь яе заснавальнікаў, мясцовага лідэра кампаніі "Права выбару-2019" Аляксандра Ільянца за дабраўпарадкаваньне новых жылых раёнаў Віцебску. Актывісты пад кіраўніцтвам Аляксандра Ільянца распачалі збор подпісаў за высадку дрэваў, пракладку роварных шляхоў ды ходнікаў.

Не сакрэт, што ўсе новыя мікрараёны Віцебска да гэтага часу застаюцца без зялёных насаджэнняў. З прыходам лета, асабліва калі суха і спякотна, па новых раёнах гуляе вецер разам з брудным пылам, смеццем і непрыемным пахам.

Шматлікія звароты да ўладаў не даюць выніка — пусткі застаюцца голымі, дрэваў высажваецца мала, але і тыя, што высажваюцца, з цяжкасцю прыжываюцца без нагляду.

Сітуацыю з зялёнымі насаджэннямі на «Югах» узяліся выправіць мясцовыя жыхары, адзін з якіх, Аляксандр Ільінец, распавёў пра некаторыя планы па азеляненьню свайго раёна. " Мы будзем рабіць усе магчымыя захады каб было высаджана як мага больш дрэваў, кустоў уздоўж вуліц Чкалава і Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, збіраем подпісы каб тая пустка паміж запраўкай «Белнафта» і СТА (пажадана два бакі вуліцы ад помніка да праспекта Чарняхоўскага) была засаджана дрэвамі, пракладзены вела і пешаходныя дарожкі«.

Па выніках сустрэчы актывістаў з начальнікам аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (галоўным архітэктарам горада Віцебска) Ігарам Андрэевічам Кадушкам стала зразумелым, навошта прымаўся Генплан Віцебска і вызначаліся зоны перспектыўнай забудовы. Склалася ўражанне, што гэты генплан прынялі адмыслова для таго, каб не чуць і не выконваць пажаданні жыхароў горада па паляпшэнню якасці жыцця.

Адзін з ініцыятараў збору подпісаў Аляксандр Ільінец і прапанаваў ідэю высадкі дрэваў на пустуючых тэрыторыях, пракладкі вела- і пешаходных дарожак, стварэння зонаў адпачынку для дзетак і сталых людзей, спартыўных пляцовак: «Мне не падабаецца, што маладыя маці з каляскамі гуляюць уздоўж загазаваных вуліц, дыхаючы выхлапнымі газамі аўто. Будзе лепш для малых дзетак гуляцца сярод зялёных насаджэнняў, адпачываць на лавачках, якія стаяць сярод зялёных дрэваў, велааматары будуць з большым імпэтам круціць педалі сваіх веласіпедаў па дарожках, пракладзеных сярод дрэваў».

Ініцыятыва #зялёныВіцебск склалася з актыўных жыхароў Віцебска і раёна, якія прапануюць як мага хутчэй высадзіць дрэвы на ўсіх прыдатных пляцоўках горада. Але першая з мэтавых тэрыторыяў на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў аказалася зарэзерваванай для пабудовы грамадска-гандлёвага аб’екта і чакае свайго інвестара. А высаджваць дрэвы там немэтазгодна, таму, што інвестару прыйдзецца высадзіць у пяць разоў больш дрэваў на свабодных тэрыторыях пры забудове гэтага ўчастка. І як паведаміў галоўны архітэктар горада,, у гэтую вясну патрэбна высадзіць амаль ТЫСЯЧУ дрэваў, таму Ігар Андрэевіч параіў жыхарам горада звяртацца да домакіраўніцтваў з прапановамі паведаміць, дзе патрэбныя такія высадкі дрэваў, таксама дырэктары навучальных установаў горада могуць азеляняць сваю тэрыторыю з дапамогай супрацоўнікаў «Зеленгаса».

Збор подпісаў за зялёны Віцебск працягваецца, наперадзе чакаюць сустрэчы з адказнымі асобамі па месцу знаходжання участакаў, якія прапануюцца для азелянення.

А.Адамаў

vicebskreg.by

 

Фальсификации, или реальные результаты?

Узнай, как проходят выборы в Беларуси!

Присоединяйся