keyboard_arrow_up

Алексей Сигаев

Минск

Контакты:

+375 29 629 35 54

Праблема акругі:

Адсутнасць рамонту мясцовых праездаў на вуліцы Каліноўскага ў Мінску.

 

Біяграфія:

Сігаеў Аляксей Уладзіміравіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1980 г. у Мінску. 
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. Інжынер-будаўнік. 
У 2002-2005 гг. працаваў у будаўнічым упраўленні № 67, у 2005-2007 гг. – у ААТ “Мегамайстар”. З 2007 г. працуе ва УП “Будбытрамонт”.

 

Грамадска-палітычная дзейнасць:

У БСДП уступіў у 2000 г. Быў скарбнікам, рэвізорам і старшынёй Фрунзенскай раённай арганізацыі БСДП ў г.Мінску. У 2006–2009  гг. – намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі БСДП, у 2009-2011 гг. – старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСДП. З 2009 г. – сябар Прэзідыума БСДП, з 2010 г. – сябар ЦК, з 5 чэрвеня 2011 г. – намеснік старшыні БСДП. 
Сябар Таварыства беларускай мовы і грамадскага аб’яднання “Цэнтр па правах чалавека”. Узнагароджаны граматай Міністэрства культуры за рэканструкцыю Філармоніі. Нежанаты. Валодае ангельскай мовай.

 

 

Список лиц кампании

Фальсификации, или реальные результаты?

Узнай, как проходят выборы в Беларуси!

Присоединяйся