keyboard_arrow_up

Александр Сахарук

Брестская обл
Брэсцкі гарадзкі Савет дэпутатаў па выбарчай акрузе № 38

Контакты:

Праблема акругі:

Дамагаецца будаўніцтва ў акрузе дзіцячага садка, замест гіпермаркета.

 

Біяграфія:

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1964 года ў в.Рэпехі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Жанаты, мае дзьвюх дарослых дачок.

У 1981 годзе закончыў сярэднюю школу. У перыяд з 1981 года па 1982 год навучаўся у ПТВ № 109 у г.Бяроза Брэсцкай вобласці па спецыяльнасці машыніст вежавага крана.

У перыяд з чэрвеня 1983 года па красавік 1985 года праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі ў Афганістане. Узнагароджаны баевым медалём “За адвагу”.

У 1985 годзе ўладкаваўся на працу ў Брэсцкі домабудаўнічы камбінат, дзе працуе і зараз.

 

Грамадска-палітычная дзейнасць:

З 2011 года з’яўляецца сябрам Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Прымае актыўны ўдзел у жыцці прафсаюза, мае свой погляд на ўсё тое, што адбываецца ў краіне, стаіць на абароне дэмакратычных прынцыпаў, абараняе не толька свае правы, але і дапамагае працоўным.

 

Список лиц кампании

Фальсификации, или реальные результаты?

Узнай, как проходят выборы в Беларуси!

Присоединяйся