keyboard_arrow_up

Александр Абрамович

Минская обл
Борисовский центральный избирательный округ № 28

Контакты:

+375 29 567 54 16

Праблема акругі: праблемы ЖГК, праблемы  ў газавай сферы.

 

Біяграфія: 

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1960 г. у г. Барысаве. Жанаты.
З адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Мае дыплом настаўніка гісторыі, грамадазнаўства і ангельскай мовы. Валодае ангельскай і польскай мовамі.

У 1983-1985 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі на тэрыторыі Беларусі. Затым працаваў выкладчыкам гісторыі, ангельскай і польскай моваў ў Беларускай гімназіі №2 г. Барысава і ў шэрагу іншых гарадскіх вучэбных устаноў. Падчас працы ў згаданай гімназіі стварыў і зарэгістраваў у 1992 г. першую на Беларусі незалежную прафсаюзную суполку настаўнікаў у складзе Канфедэрацыі працы Беларусі. 

Пасля незаконнага роспуску прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у 1996 г. Вярхоўнага Савета РБ 13-га склікання ўзначальваў грамадзянскую кампанію непадпарадкавання на Барысаўшчыне. Быў дзесяткі разоў затрыманы і арыштаваны ўладамі Беларусі за правядзенне антыўрадавых дэманстрацый, мітынгаў і пікетаў. У агульнай суме правёў у беларускіх вязніцах паўгады.

З 2001 года па 2004 год пражываў у статусе палітычнага уцякача ў ЗША, за што вельмі ўдзячны амерыканскаму народу. У Злучаных Штатах атрымаў высокакваліфікаваную медычную дапамогу і ўзнавіў добры стан свайго здароўя, якое было падарванае падчас знаходжання за кратамі.

 

Грамадска-палітчная дзейнасць:

У БСДП уступіў у 1994 г. З таго часу з’яўляецца лідарам Барысаўскіх сацыял-дэмакратаў. 11 снежня 2016 года абраны старшынёй Мінскай абласной арганізацыі БСДП. У 2016 г. вылучаўся кандыдатам у дэпутаты ад БСДП у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIсклікання. 

Акрамя праваабарончай дзейнасці, займаецца журналістыкай. У розныя часы на пазаштатнай аснове супрацоўнічаў з шэрагам рэспубліканскіх і замежных выданняў, у тым ліку з газетамі “Згода” і “Барысаўскія навіны”, інтэрнэт-выданнем “Біржавы лідэр”. 

У 2000 г. атрымаў праваабарончую прэмію “Хартыі-97” у намінацыі “За асабістую мужнасць”.  

 

Лозунг: Думаем пра кожнага - працуем разам! Далучайцеся да маёй каманды і мы разам будзем дабівацца вырашэння мясцовых праблем! 

 

 

Список лиц кампании

Фальсификации, или реальные результаты?

Узнай, как проходят выборы в Беларуси!

Присоединяйся