keyboard_arrow_up

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Усе Справаздачы

Навіны

Ігар Барысаў і Аляксей Сігаеў патрабуюць зніжэння пенсійнага ўзросту для мужчынаў

Лідэры кампаніі назірання “Права выбару” у Менску старшыня БСДП Ігар Барысаў і першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў заклікаюць падпісацца ан-лайн за зніжэнне пенсійнага ўзросту для мужчынаў з 63 да 60 годоў, паведамляе прэсавая служба БСДП.

 

2019-04-25 21:14

“Права выбару” правяла ў Менску круглы стол па пытаннях зменаў выбарчага заканадаўства

Сёньня ў Апарт-гатэлі “Камфорт” у Менску кампанія назірання “Права выбару” правяла круглы стол “Выбарчае заканадаўства Беларусі і практыка прымянення: якія змены патрэбныя, і ці забяспечаць яны свабоду выбару”. Былі агучаныя падтрыманыя кампаніяй “Права выбару” неабходныя змены ў Выбарчы кодэкс і дакуманты Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, абмеркаваныя неабходныя захады, якія можа зрабіць дэмакратычная супольнасць краіны дзеля абароны інтарэсаў выбаршчыкаў і сапраўдных вынікаў на бліжэйшых выбарах.

 

2019-04-16 16:55

Аляксей Сігаеў: Мы выносім нашыя прапановы, каб нельга было пасьля казаць, што няма іншай думкі, што ўсе задаволеныя

Прадстаўнікі кампаніі “Права выбару” Вольга Кавалькова і Аляксей Сігаеў сустрэліся з кіраўнічкай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай і перадалі ёй прапановы кампаніі назіраньня да зьместу дакумантаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў.

Адзін з каардынатараў кампаніі назіраньня “Права выбару” Аляксей Сігаеў распавёў прэсавай службе кампаніі аб зьмесьце прапановаў, аб тым, як праходзіла сустрэча і якія яе вынікі.

 

2019-04-9 9:04

Юры Губарэвіч: беларускі народ павінны мець права абіраць сваё кіраўніцтва

Юры Губарэвіч, кіраўнік Руху “За свабоду” і адзін з лідэраў кампаніі назірання “Права выбару”, распавёў у інтэрвію прэсавай службе кампаніі, як далёкія ад палітыкі людзі становяцца валянтэрамі назірання, чаму дэмакратычным кандыдатам варта ўдзельнічаць у выбарах нават у сёняшніх умовах і калі людзі будуць гатовыя адстойваць свой выбар на вуліцах.

 

2019-04-3 11:06

Рыгор Кастусёў выкрывае праблемы горадабудаўнічай палітыкі Менску

Інфармацыйны партал NAVINY.BY публікуе артыкул Рыгора Кастусёва, старшыні Партыі БНФ і аднаго зь лідэраў кампаніі "Права выбару" у Менску, дзе палітык заклікае грамадзкасьць ды прадстаўнікоў улады неадкладна зьвярнуць увагу на праблемы горадабудаваньня ў сталіцы.

2019-03-28 8:53

Лідэры і актывісты “Права выбару-2019” масава распаўсюдзілі буклеты кампаніі на Дні Волі

Лідэры і актывісты “Права выбару-2019” масава распаўсюдзілі буклеты кампаніі падчас сьвяткаваньняў Дня Волі 23 сакавіка ў Гародні і 24 сакавіка ў Менску. Людзі з задавальненьнем атрымлівалі інфармацыю аб “Праве выбару”, цікавіліся плянамі кампаніі, задавалі пытаньні пра магчымыя формы далучэньня да кампаніі, выказвалі падтрымку.

 

2019-03-25 10:22