keyboard_arrow_up

Iosif Palubiatka

Grodno region

Contacts:

8 029 126 46 92

Праблема акругі: Арганізацыя і правядзенне сумленных і справядлівых выбараў. Абранне дэпутатаў, якія ведалі б і вырашалі б мясцовыя праблемы.

 

Біяграфія: Нарадзіўся 14 кастрычніка 1955 года ў вёсцы Дашкаўцы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт радыёфізіка і электроніка. Працаваў інжынерам сувязі, галоўным інжынерам Мастоўскага  вылічальнага цэнтра. Выканаўчы дырэктар УП “Час навінаў”,  выдаўца газеты “Новы час”. Зараз карэспандэнт “Газета Слонімская” па Мастоўскаму раёну.

 

Грамадска-палітычная дзейнасць:

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ад пачатку яе адраджэння ў 1991 годзе. Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі і сябра ЦК партыі.

Кіраўнік альянаса “Дэмакратычнае панямонне” з 1996 года да 2007 года. Удзельнічаў ў выбарах у ВС у 1995 годзе. Трэці вынік. Каардынатар выбарчай прэзідэскай кампаніі1994 года ў камандзе Станіслава Шушкевіча па Шчучынскаму, Мастоўскаму, Зэльвескаму і Слонімскаму раёнах.  Адказны за выраб і распаўсюд агітацыйнай інфармацыі па Беларусі ў камандзе Аляксандра Казуліна пад час прэзідэнтскай кампаніі 2006 года. Сябра выбарчага штаба Мікалая Статкевіча на прэзідэнтскіх выбарах 2010 года.

 

List of campaign faces

Falsification, or real results?

Learn how elections are held in Belarus!

Join the campaign