keyboard_arrow_up

Dzianis Dashchynski

Minsk region
Мендзяееўская выбарчая акруга №55

Contacts:

+375293668889

Праблемы акругi:

Не хапае дзіцячых пляцовак, дрэнныя дарогі, не добраўпарадкаваная тэрыторыя (адсутнасць рамонту платоў і тратуараў, рэдкі пакос травы, паламаныя лаўкі і г. д.), дрэнныя дарогі , адсутнасць належнай колькасці зон адпачынку (а дзе ёсць, адсутнасць інфраструктуры: паламаныя лаўкі, альтанкі, мангалы) , адсутнасць патрэбнай колькасці парковак, дрэнная прыборка пад'ездаў, закінутыя будынкі , адсутнасці зон для выгулу сабак.

 

Бiяграфiя:

Нарадзіўся 27 лістапада 1985 года ў г. Паставы, Віцебскай вобласці, у сям'і служачых. З 2001 года пражывае ў Партызанскiм раёне Мiнска . Жанаты, выхоўваю сына. Хобі – спорт i палiтыка.

 

Адукацыя:

У 2005 годзе скончыў "Індустрыяльна-педагагічны каледж» РІПА, эканаміст.

У 2011 годзе атрымаў Вышэйшую адукацыю ў "Расійскім універсітэце кааперацыі" , эканаміст.

У 2016 годзе прайшоў дыстанцыйны адукацыйны курс "Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі» SYMPA і ЕГУ.

 

Праца:

Працоўную дзейнасць пачаў у 2008 годзе вучнем слесара МСР на Прыборабудаўнічым заводзе "Аптрон". 2008-2010 гг. - рабочыя спецыяльнасці на розных сталічных прадпрыемствах.

З 2010 года супрацоўнік ААТ "Піўзавод Аліварыя" , прайшоў шлях ад кантралёра на КПП да старэйшага начальніка змены склада гатовай прадукцыі №3 .

 

Грамадска палітычная дзейнасць:

 З 2001 года актыўны ўдзельнік моладзевага руху "ЗУБР". Пасля заканчэння існавання руху папоўніў шэрагі "Маладога Фронту". З 2008 года член Аб'яднанай грамадзянскай партыі. З 2010 г. член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусi. З 2016 г. сябра Рух "За Свабоду".

Falsification, or real results?

Learn how elections are held in Belarus!

Join the campaign