keyboard_arrow_up

Зміцер Салошкін: Сігнал пачуты – выдаленне незалежных назіральнікаў ідзе па ўсёй краіне

17-11-19

Сукаардынатар кампаніі "Права выбару" Зміцер Салошкін каментуе заяву кіраўніка дзяржавы пра "адкручванне галоў" незалежным назіральнікам.

-Заява Лукашэнкі ў прынцыпе непрымальная. Калі гаворка ідзе пра выпадак у Брэсце, то назіральнік прадухіліў злачынства. А такія заявы кіраўніка краіны даюць сігнал, што заканадаўства не дзейнічае ў дачыненні да незалежных назіральнікаў “Права выбару”.

-Ці адчулі вы на сабе наступствы заявы Лукашэнкі?

-Аднамомантнае пазбаўленне акрэдытацыі 35 назіральнікаў у Бабруйску на акрузе, дзе перад тым знялі незалежнага кандыдата, - ужо рэакцыя. Можна сказаць, што подпіс несапраўдны, хаця аўтар подпісу і пацвярджае, што ўласнаручна ставіў подпіс… Камісія заўсёды можа сказаць, што праз пару дзён мы правядзём графалагічную экспертызу, але зараз мы лічым, што подпіс не сапраўдны.

Сігнал пачуты. Усе працуюць на вынік.

Такое масавае выдаленне адбылося пакуль у Бабруйску. Але насамрэч выдаленне назіральнікаў ідзе масава з усіх акруг, дзе ёсць назіранне “Права выбару”.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!