keyboard_arrow_up

Зміцер Салошкін падаў скаргу на выкарыстанне адмінрэсурса на карысць Лукашэнкі

20-06-2020

Намеснік старшыні Партыі БНФ Зміцер Салошкін у межах кампаніі назірання “Права выбару-2020” падаў скаргу на адміністрацыю Заводскага раёна Менску, якая выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс на карысьць прэтэндэнта Лукашэнкі. Гэта з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.

Скарга на парушэнне выбарчага заканадаўства

На афіцыйным сайце адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінску ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт у спецыяльна створанай рубрыцы «Выбары 2020» размешчаны банэр “Общественная приемная” мясцовага аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая русь” (адрас у сетцы Інтэрнэт http://zav.minsk.gov.by/vybory-2020, скрыншот па стане на 18 чэрвеня 19.55 дадаецца у дадатку 1).

Азначанае грамадскае аб’яднанне ставіць перад сабой палітычныя мэты і актыўна ўдзельнічае ў выбарах, займае выразна акрэсленую пазыцыю ў патрымку вылучэння канкрэтнай асобы кандыдатам у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, бярэ ўдзел у зборы подпісаў за яе вылучэнне і пазыцыянуе сабе як прыхільнікаў азначанай палітычнай лініі.

Як вынікае з публікацыі на сайце РГА “Белая Русь” пад назвай “Пикет, обращающий внимание на общественную приемную. Заводской район в жару… и в трех абзацах” (адрас у сетцы Інтэрнэт  https://belayarus.by/news/vybory-prezidenta-respubliki-belarus-2020/zavodskoy-rayon-v-zharu-i-v-trekh-abzatsakh-/ скрыншот па стане на 18 чэрвеня 20.25 дадаецца ў дадатку 2) у межах азначанай “общественной приемной” быў арганізаваны збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р.

Змест спецыяльна створаных рубрык «Выбары 2020»  устаноўлены дадаткам 2 да Пастановы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 мая 2020 г. № 16 “Аб інфармаванні грамадзян выбарчымі камісіямі і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі аб рабоце па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе”. Азначаная пастанова і дадатак не прадугледжваюць размяшчэння ў межах рубрык «Выбары 2020»  на дзяржаўных сайтах спасылак і банэраў грамадскіх аб’яднанняў.

Размяшчэнне банэраў і спасылак на сайты грамадскіх аб’яднанняў з палітычнымі мэтамі на сайтах дзяржаўных органаў у рубрыцы «Выбары 2020»  пазыцыянуе азначаную грамадскую прыёмную як афіцынйы дзяржаўны орган па арганізацыі выбараў, што можа прывесьці да парушэння устаноўленага артыкулам 73 Выбарчага кодэкса прынцыпа роўнасці правоў і абавязкаў кандыдатаў.

Размяшчэнне банэра з адрасам азначанай “общественной приемной” з улікам арганізацыі ў межах гэтага фармавання збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. азначае прыцягненне администрацыі да збору подпісаў у падтрымку вылучэння азначанай кандыдатуры.

Згодна з часткай 7 артыкула 39 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, абласныя, Мінская гарадская камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць кантроль за выкананнем роўных прававых умоваў перадвыбарнай дзейнасці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

На пасдатве выкладзенага і ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 49-1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь просім Мінскую гарадскую выбарчую камісію

  • забяспечыць выкананне прынцыпаў роўнасці ўсіх кандыдатаў у дзейнасці органаў улады і кіравання Заводскага раёна Мінску, у тым ліку ў межах сваёй кампетэнцыі ўказаўшы на парушнні ў афрмленні спецыяльна створанай рубрыкі «Выбары 2020» на сайце адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінску ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт;
  • матэрыялы праверкі дадзенай скаргі накіраваць у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбараз і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў для прыняцця рашэння аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р.