keyboard_arrow_up

Юрый Губарэвіч перамог на асобна ўзятым участку

18.02.2018 20:11

Старшыня руху "За свабоду" Юрый Губарэвіч перамог на выбарах на ўчастку №7 Акадэмічнай выбарчай акругі №48, па якой балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета.

На жаль, участак №7 - адзіны на акрузе, дзе не адбылося прыпісак.

"У выніку перамога. Не толькі ў асноўны дзень галасавання, але і па суме ўсіх відаў. Па большасці сфальсіфікаваных участкаў у гарсавет адправіцца Казлоў (праўладны кандыдат)", - адзначыў Губарэвіч.