keyboard_arrow_up

Юрый Губарэвіч: 3% ад апазіцыі vs 99% ад ўлады

4.09.2019 14:02

Юрый Губарэвіч, старшыня Руху "За свабоду", адзін зь лідэраў кампаніі "Права выбару" у сваім акаўнце ў Фэйсбук пракамэнтаваў вынікі фармаваньня акруговых ды тэрытарыяльных выбарчых камісіяў:

"ЦВК нарэшце апублікавала справаздачу па выніках уключэння прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб'яднанняў у склад выбарчых камісій.

Са 117 вылучэнцаў ад Руху “За Свабоду“ (110 у акруговыя і 7 ў тэрытарыяльныя) было ўключана толькі 4 чалавекі, альбо 3,41%

Параўнайце з вынікам праўладных арганізацый:
Белая Русь - 115 са 117, альбо 98,29%
БРСМ - 99 са 117, альбо 84,62%
Беларускі саюз жанчын - 107 са 108, альбо 99,07%
Беларускі фонд міра - 78 з 86, альбо 90,7%
Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў - 91 са 100, альбо 91%

Гэта ўсё, што трэба ведаць пра “роўныя ўмовы“ ўдзелу ў выбарчых кампаніях.
Зараз я маю адказ на пытанні тых, хто спрабуе пабачыць прагрэс у дзеяннях рэжыма, у тым ліку “нармалізацыю“ выбарчага працэсу. Будзе што абмеркаваць і ў часе бліжэйшых міжнародных сустрэчаў".