keyboard_arrow_up

Юры Губарэвіч: Салідарнасць, мабілізацыя і камунікацыя

1.07.2019 12:55

Юры Губарэвіч, кіраўнік Руху "За свабоду" i адзін зь лідэраў кампаніі "Права выбару" у Менску, узяў удзел у выязным прыёме жыхароў главы адміністрацыі Першамайскага раёну сталіцы Ігара Кудрэвіча. Таксама разам з жыхарамі кварталу былі падведзеныя вынікі трох месяцаў змаганьня супраць ушчыльненьня двароў.

У сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук Юры Губарэвіч падзяліўся думкамі па выніках сустрэчаў:

"Ігар Кудрэвіч, глава адміністрацыі Першамайскага раёну, праводзіў выяздны прыём жыхароў. Народу прыйшло няшмат. Асноўныя пытанні былі вакол ушчыльнення і добраўпарадкавання. Дамовіліся, што мы складаем спіс прапановаў па паляпшэнні ўмоваў пражывання, а адміністрацыя спрабуе ў максімальна поўным аб'ёме яго рэалізаваць.
Жадання ісці насустрач рэальным патрэбам людзей у кіраўніка раёну яўна пабольшала пасля з'яўлення інііцыятывы аб яго адстаўцы.

Падвядзеннем вынікаў трох месяцаў змагання супраць ушчыльнення займаліся ўчора на сустрэчы з жыхарамі кварталу Сямі паркінгаў. Сваімі бязглуздымі ініцыятывамі ўлады, як ніхто, спрыяюць фармаванню грамадзянскай супольнасці. Салідарнасць, мабілізацыя і камунікацыя - той грунт на якім мы дамовіліся рэалізаваць і іншыя супольныя ініцыятывы".