keyboard_arrow_up

Юры Губарэвіч: мы пачалі збор подпісаў па пытанні ПДП квартала “Сямі паркінгаў“

17.09.2019 11:48

Лідэры кампаніі назірання "Права выбару" актыўна выкарыстоўваюць свае кампаніі дзеня вырашэння надзённых праблемаў беларусаў.

Старшыня Руху "За свабоду" Юры Губарэвіч падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты разгарнуў таксама збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва горада па пытанню “падвісшага“ ПДП квартала “Сямі паркінгаў“. "Пытанні штодзённага жыцця, права на спрыяльны асяродак, адсутнасць магчымасці ўплываць на рашэнне ўладаў - гэта тое, што стабільна турбуе людзей. Спадзяюся, што ў большасці выбарцаў ёсць дакладнае разуменне ўзаемасувязі паміж паняццямі: гаспадар у доме - гаспадар у горадзе - гаспадар у краіне" - пракамэнтаваў Юры Губарэвіч рэакцыю людзей на дзеянні сваёй каманды.

Фота: Юры Губарэвіч