keyboard_arrow_up

Выбары-2018. Апазіцыя збірае подпісы. Рэакцыя людзей

26.12.2017 7:09

Сапраўдная перадвыбарчая кампанія, якую беларусам не пакажуць па дзяржаўным тэлебачанні. Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 8 асобаў, якія будуць прэтэндаваць на дэпутацтва ў мясцовыя саветы па Магілёўскай вобласці.

Сапраўдная перадвыбарчая кампанія, якую беларусам не пакажуць па дзяржаўным тэлебачанні. Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 8 асобаў, якія будуць прэтэндаваць на дэпутацтва ў мясцовыя саветы па Магілёўскай вобласці.

Распачаўся і збор подпісаў

«Канешне, мы разумеем, што галасы ў нас не лічаць, што пратаколы аформленыя ўжо загадзя, але мы будзем дабівацца сваіх мэтаў. Мы будзем распавядаць людзям усю праўду пра нашае жыццё. Мы будзем працаваць з людзьмі», – упэўнены Уладзімір Шанцаў, старшыня АГП у Магілёве.

Суіскальніца па Грушаўскай выбарчай акрузе № 36 – інжынерка і прадпрымальніца Таццяна Сівачэнка, саўладальніца канструктарскага бюро, якое намагаецца прасоўваць энергаашчадныя тэхналогіі на айчынных прадпрыемствах.

Прэтэндэнтка абяцае заняцца блізкімі магілёўцам праблемамі. А таксама бракам камунікацыі ўладаў на ўсіх узроўнях з грамадзянамі, беспрацоўем, нізкімі заробкамі ды пенсіямі.

Кандыдат ад іншай партыі ды іншы горад, але мэта – тая ж

Галоўнае – звярнуць увагу выбарнікаў на альтэрнатыўнага кандыдата.

У Горадні ў мікрараёне Альшанка падчас пікету збіралі подпісы за старшыню абласной філіі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Яўгена Дудкіна.

«Я думаю, шанцы ёсць. Самае галоўнае, што ёсць падтрыманне людзей. Чаму? Па-першае, ёсць праблемы, якімі я заняўся, і людзі падтрымалі, ёсць вынік. Людзі бачаць, што дэпутаты, прызначаныя ўладамі, не спраўляюцца, нават не звяртаюць увагі на іх», – даводзіць 28-гадовы гісторык Яўген.

Як рэагуюць звычайныя беларусы на кампанію, якую разгарнулі апазіцыйныя кандыдаты – глядзіце ў відэаматэрыяле «Аб’ектыву»

Тэрмін вылучэння кандыдатаў – да 8-га студзеня ўлучна. Пасля распачнецца перыяд агітацыі. Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі маюць адбыцца 18-га лютага 2018-га года.