keyboard_arrow_up

"Вы распужалі сваімі здымкамі ўсіх нашых выбаршчыкаў". Пярэпалах у Баранавічах

18.02.2018 15:59

Сапраўдны пярэпалах сярод кіраўніцтва ўчастковай выбарчай камісіі выклікала з'яўленне кандыдата ў дэпутаты па Паўночна-Заходняй акрузе №15 у Баранавічах.

Старшыня выбарчай участковай камісіі Аляксей Уладзіміравіч прызразіў выклікаць міліцыю на кандыдата за здымкі на вуліцы. "Вы распужалі сваімі здымкамі ўсіх нашых выбаршчыкаў - бачыце, абыходзяць вакол", - заявіла сакратар каміссіі.

А Мікалай Чарнавус толькі запытаўся ў вадзіцеля мікрааўтобуса: што за людзей і з якой мэтай прывёз на выбарчы ўчастак? - западозрыўшы "выбарчую карусель".