keyboard_arrow_up

Вольга Кавалькова: ці можна лічыць склад выбарчых камісіяў незалежным?

11-09-19

Вольга Кавалькова, адна з лідэраў кампаніі "Права выбару", прааналізавала склад Пушкінскай акруговай выбарчай камісіі №103 у Мінску.

У выніку высветлілася, што:

- з 13 сябраў акруговай камісіі больш за палову (7 чалавек) былі ў складзе выбарчай камісіі і ў 2016 годзе (нагадаем, што Эўрапейскі Саюз, ЗША ды многія іншыя краіны не прызналі вынікі выбараў 2016 году ў Беларусі свабоднымі ды справядлівымі).
- чацьвёра сябраў акруговай выбарчай камісіі № 103 працуюць у СШ № 41, старшыня камісіі - дырэктар СШ № 41 Дрозд І.А., якая з'яўляецца таксама дэпутатам Мінскага гарсавету;
- 10 сябраў выбарчай камісіі з'яўляюцца работнікамі бюджэтнай сфэры;
- у склад выбарчай камісіі ўываходзіць таксама былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Савановіч М.Ф.


"Цалкам  "незалежны" склад камісіі" - саркастычна пракамэнтавала склад выбарчай камісіі Вольга Кавалькова.

Фота: Вольга Кавалькова

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!