keyboard_arrow_up

Віталь Рымашэўскі: Да наступнай кампаніі падрыхтуем больш масавае назіранне

19.02.2018 13:34

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі перакананы, што мясцовыя выбары не былі адкрытымі, галоснымі і дэмакратычнымі.

-Калі незалежных назіральнікаў будзе ў некалькі разоў больш, чым падстаўнікаў назіральнікаў ад улады і сябраў выбарчых камісій, тады можна пырмусіць лічыць галасы. Да наступных выбараў мяркуем падрыхтаваць больш масавае назіранне. Бо ўся сённяшняя бутафорыя - толькі падрыхтоўка да наступнай выбарчай кампаніі, - перакананы Віталь Рымашэўскі.

Сустаршыня БХД  лічыць, што ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, якая склалася ў часе і пасля мясцовай выбарчай кампаніі, - у тым ліку і "вынік дыялогу дэмакратычных урадаў з недэмакратычным рэжымам". Палітык лічыць, што міжнароднай супольнасці "хопіць шуляцца з недэмакратычным рэжымам".

На фота: Віталь Рымашэўскі, Крым.Рэаліі