keyboard_arrow_up

Віктар Янчурэвіч заклікае далучацца да сваёй каманды

2.05.2019 13:05

Віктар Янчурэвіч, адзін з лідэраў кампаніі назірання "Права выбару" у Менску, звярнуўся да жыхароў Партызанскага раёну сталіцы з заклікам далучыцца да сваёй каманды.

Разам з камандай Віктар працягвае збор подпісаў за вынас ліцейнага цэху МТЗ за межы гораду. Далучайцеся!

Віктар Янчурэвіч, адзін з лідэраў кампаніі назірання "Права выбару" у Менску, звярнуўся да жыхароў Менску праз сацыяльныя сеткі з заклікам далучыцца да сваёй каманды.

"Шаноўныя сябры!

Я буду балатавацца ў Палату прадстаўнікоў на анансаванай на восень выбарчай кампаніі. Мая мэта - зрабіць Мінск лепшым горадам для жыцця! Збіраю каманду, запіс тут: http://bit.ly/janchurevich2019

Вылучацца буду ў Партызанскім раёне, дзе найбольшыя ў Мінску плошчы зялёных зонаў, але найгоршая экалогія. Таму неабходна пазбавіцца ад асноўнай крыніцы забруджвання паветра, якой з’яўляецца ліцейная чугунная вытворчасць МТЗ.

Я не веру, што ў вырашэнні гэтай праблемы дапаможа мадэрнізацыя, таму стаўлю задачу вынесці ліцейку за межы горада. Задача складаная і амбіцыйная, але для дэпутата дасягальная! І разам мы зробім Партызанскі раён лепшым месцам для жыцця!

Далучайцеся да каманды па спасылцы: http://bit.ly/janchurevich2019
Разам зробім больш!"

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2165034673610706&set=a.730929977...

Каманда Віктара працягвае збор подпісаў за вынас ліцейнага цэху МТЗ за межы гораду. Далучайцеся!