keyboard_arrow_up

Вадзім Саранчукоў: нашая Каманда'28 аб'ядноўвае шырокі спэктр арганізацыяў

11-09-19

Вадзім Саранчукоў, адзін з лідэраў кампаніі назірання "Права выбару", распавёў пра досьвед шчыльнага супрацоўніцтва людзей з розных партыяў ды арганізацыяў у Гародні:

"Гарадзенская каманда выйшла на новы этап. Мы тры гады да яго рыхтаваліся. Мы вучыліся верыць і давяраць адзін адному. Мы разам планавалі і праводзілі акцыі і кампаніі, будавалі планы і рэалізоўвалі іх. Распрацоўвалі канцэпцыі для нашага краю: ад экалогіі і добраўпарадкавання двароў да пенсійнай рэформы, ЖКГ і Нацыянальнай бяспекі.
У 2019-ты год мы прыйшлі камандай паплечнікаў з усяго спектру. Некалькі дзесяткаў розных партый і арганізацый, беспартыйных і грамадскіх актывістаў даверылі мне прадставіць Гродна ў выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў.
Мы - гарадзенцы і гэта асноўная наша матывацыя, каб аб'яднацца. Мы маем план для нашага рэгіёна, бачанне, якой наша Гародня сустрэне свой 900 дзень народзінаў.
Мы не ўбудаваны ў сістэму, не падкантрольныя адміністрацыі, таму адкрыты для кожнага і кожнага чакаем побач.
Мы - голас нашага Краю! Голас кожнага і мы прыйшлі надоўга".
 

Каманда'28 рыхтуецца да актыўнага татальнага назірання ў межах кампаніі "Права выбару" на выбарчай акрузе №51 (Цэнтральная) у Гародні.

Фота: Вадзім Саранчукоў

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!