keyboard_arrow_up

У Мінску абураныя грамадзяне патрабуюць капрамонту сваіх дамоў

28.11.2017 12:45

Каля 70 жыхароў д.91а, 91б і 91в па пр-ту Незалежнасці накіравалі калектыўны зварот у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.

У звароце жыхары дамоў просяць гарсавет забяспечыць кантроль за рэалізацыяй мерапрыемстваў па рэалізацыі праблемных пытанняў і наказаў грамадзян, якія былі выказаны кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання пад час выбарчай кампаніі, а таксама інфармаваць выбаршчыкаў аб ходзе выканання мерапрыемстваў.

Сітуацыю тлумачыць ініцыятар збору подпісаў, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валерый Пучук:

- Падыходзіць да сканчэння тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, аднак да гэтага часу не вырашыны праблемы, якія былі уключаны ў так званыя мерапрыемствы. Дамы 91а, 91б і 91в па праспекту незалежнасці да гэтага часу не пастаўлены на капітальны рамонт, а дзеючы дэпутат Мінскага гарсавета па акадэмічнай выбарчай акрузе №48 не інфармуе сваіх выбаршчыкаў аб сітуацыі з рамонтам дамоў.

Сацыял-дэмакрат адзначае, што падпісаўшыяся грамадзяні хочуць ведаць аб тым, як выконваюцца планы па капітальным рамонце пазначаных двароў.

Нагадаем, што каля месяца таму мінскія сацыял-дэмакраты арганізавалі збор больш за 130 подпісаў за рамонт мясцовых праездаў па вул. Каліноўскага.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!