keyboard_arrow_up

У Магілёве дзякуючы актывісту БСДП з’явілася дарожная разметка і пешаходныя пераходы

31.10.2017 13:47

Каб вырашыць пытанне з арганізацыяй бяспекі дарожнага руху на вуліцы Златавустаўскага ў Магілёве спатрэбілася напісаць зварот на імя начальніка мясцовага ДАІ.

Каб вырашыць пытанне з арганізацыяй бяспекі дарожнага руху на вуліцы Златавустаўскага ў Магілёве спатрэбілася напісаць зварот на імя начальніка мясцовага ДАІ.

Ініцыятарам звароту выступіў магілёўскі сацыял-дэмакрат Ігар Барысаў.

- Дарожная разметка і два новых пешаходных пераходы з’явіліся роўна праз тыдзень пасля майго звароту. Гэта самая высокая аператыўнасць з якой я сутыкаўся пры вырашэнні мясцовых праблем. Гэта прыклад іншым службам, як трэба вырашаць існуючыя праблемы, - гаворыць Ігар Барысаў.

Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) адзначае, што цяпер няма праблемы, каб перайсці на іншы бок вуліцы – машыны спыняюцца на пешаходных пераходах і прапускаюць пешаходаў. За дапамогу ў вырашэнні пытання з арганізацыяй бяспекі дарожнага руху шмат хто з грамадзян ужо выказаў падзяку.

Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам.

БСДП і кампанія назірання “Права выбару” прапануюць змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. БСДП і кампанія “Права выбару” запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.

Прэс-служба БСДП

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!