keyboard_arrow_up

У Брэсцкай вобласці 30 прадстаўнікоў БСДП падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

9.01.2018 5:42

12 прадстаўнікоў БСДП вылучаны ў Брэсцкі гарадскі і 11 у Брэсцкі абласны Саветы дэпутатаў. Яшчэ 7 актывістаў падалі дакументы на рэгістрацыю ў Бярозаўскім, Драгічынскім і Лунінецкім раёнах вобласці.

12 прадстаўнікоў БСДП вылучаны ў Брэсцкі гарадскі і 11 у Брэсцкі абласны Саветы дэпутатаў. Яшчэ 7 актывістаў падалі дакументы на рэгістрацыю ў Бярозаўскім, Драгічынскім і Лунінецкім раёнах вобласці.

- Шмат хто з кандыдатаў вылучаюцца 2 шляхамі: ад партыі і шляхам збору подпісаў. Мы сабралі каля 2000 подпісаў за вылучэнне нашых кандыдатаў. Гэта быў вельмі каштоўны і карысны перыяд зносін з выбаршчыкамі. Намі пачуты дзясяткі праблем, якія хвалююць жыхароў вобласці. Пажаданні выбаршчыкаў, найбольш важныя мясцовыя праблемы стануць асновай нашых перадвыбарных праграм, - каментуе чарговы этап выбарчай кампаніі старшыня абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.

- Наступны наш крок - гэта правядзенне актыўнай агітацыйнай кампаніі і арганізацыя назірання на выбарчых участках. Ужо сёння мы запрашаем нашых прыхільнікаў прыняць актыўны ўдзел у гэтых самых важных этапах выбарчай кампаніі. Калі Вы згодныя далучыцца да нас на гэтым займальным этапе - пішыце нам у сацыяльных сетках, - заклікае старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Ганна Канюс.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!