keyboard_arrow_up

У Беларусі з выбарчых участкаў выдаленыя 49 назіральнікаў. “Такой жорсткай кампаніі яшчэ не было”

17-11-19

У Беларусі па стану на 15.30 выдалены 14 назіральнікаў, да якіх трэба дадаць яшчэ 35 назіральнікаў ад АГП, якіх пазбавілі акрэдытацыі ў Бабруйску.

Сёння на выбарчым участку Лукашэнка даў адмашку на жорсткае правядзенне парламенцкай кампаніі:

"Жорстка - гэта значыць, калі нейкі, прабачце мяне, мудак або прыдурак пачынае кідацца на выбаршчыкаў, каб яму ўставілі мазгі так, каб яму больш гэтага не хацелася. Вы ведаеце, як гэта ўмеюць міліцыянты рабіць. Я тут сам вінаваты, што стрымліваў іх: давайце па-чалавечы, спакойна. Але некаторыя гэтага не разумеюць, ужо шэсць такіх выпадкаў на ўчорашні вечар было. Дробязь -  шэсць, але я не хачу, каб нават адзін чалавек з камісіі пацярпеў. У чым яны вінаватыя? Яны сядзяць, працуюць, а вы пачынаеце іх трэціраваць".

"Адкруцім галаву, павыварочваем рукі тым, хто будзе сябе падобным чынам паводзіць", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Сукаардынатар кампаніі “Права выбару” Аляксей Сігаеў парыраваў: такой жорсткай кампаніі, як сёлета, у Беларусі яшчэ не было:

-Гэтая кампанія и так вельмі жорсткая ў параўнанні з мінулымі кампаніямі. Каб выдалялі назіральнікаў з участкаў проста пачкамі раней не было; раней ніколі не было забароны, каб зрабіць копію пратакола датэрміновага галасавання сваімі сіламі і за свой кошт. Камісіі не ўмеюць праводзіць выбарчы працэс. Каб спыніць уцечку інфармацыі, паўсюль забараняюць рабіць копіі пратаколаў, хаця артыкул 13 Выбарчага кодэкса дазваляе гэта, - кажа Сігаеў.

У Беларусі па стану на 15.30 выдалены 14 назіральнікаў, да якіх трэба дадаць яшчэ 35 назіральнікаў ад АГП, якіх пазбавілі акрэдытацыі ў Бабруйску.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!