keyboard_arrow_up

Тацяна Сівачэнка дамагаецца чыстага паветра для Магілева

13.03.2019 14:07

Тацяна Сівачэнка, адна зь лідэраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кампаніі ”Права выбару-2019” у Магілеве, арганізавала збор подпісаў дзеля паляпшэньня экалягічнага стану гораду ды ягонага навакольля, які вельмі клапоціць жыхароў Магілева.
Грамадзяне патрабуюць справаздачы ад Дырэкцыі СЭЗ ды кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэту, на якой падставе ў Свабоднай эканамічнай зоне апынуліся шкодныя для здароўя прадпрыемствы. Таксама жыхары Магілева патрабуюць правесьці расследваньне па фактах прадастаўленьня ільготаў шкодным для здароўя прадпрыемствам на прадмет выяўленьня магчымай асабістай зацікаўленасьці чыноўнікаў.