keyboard_arrow_up

Таццяна Сівачэнка за права дыхаць вольна

14.08.2019 11:49

Таццяна Сівачэнка, сябра Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, лідэрка кампаніі "Права выбару" у Магілеве, будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі пад лозунгам "Дыхай вольна!".

Сваю кампанію Таццяна Сівачэнка будзе будаваць вакол тэмы змагання супраць запуску прадпрыемства "Омск Карбон Магілеў". Яна ўжо цяпер зьяўляецца лідэркай супраціву будаўніцтву экалягічна шкодных прадпрыемстваў побач з Магілевам. Таццяна ініцыявала анлайн-пэтыцыю супраць запуску "Омск Карбон Магілеў", а таксама сабрала са сваёй камандай больш за 1000 подпісаў жыхароў Магілева ды навакольных вёсак за забарону ўводу гэтага прадпрыемства ў эксплуатацыю.

Абласныя чыноўнікі паведамілі Таццяне на сустрэчы з нагоды пратэсту грамадзянаў супраць "Омск Карбон Магілеў", што прадпрыемства пакуль не прайшло паўторную экалягічную пэрспэктыву. Падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі Таццяна Сівачэнка разлічвае мабілізаваць грамадзкасць і дамагчыся забароны ўводу ў эксплуатацыю прадпрыемства "Омск Карбон Магілеў", каб абараніць права жыхароў Магілева дыхаць вольна чыстым паветрам.

Паводле mspring.online