keyboard_arrow_up

Таццяна Сівачэнка: Я адчуваю падтрымку людзей

23.09.2019 20:41

Сёньня, 23 верасьня, у Магілеве адбыўся пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Таццяны Сівачэнка, лідэркі кампаніі “Права выбару”.
Пікет адбываўся ў гістарычным цэнтры гораду, на вуліцы Ленінскай. Насуперак халоднаму надвор'ю, магілеўцы ахвотна камунікавалі з удзельнікамі пікету, сярод якіх была і сама Таццяна, актыўна падпісваліся за тое, каб яна сталася кандыдаткай у дэпутаты.