keyboard_arrow_up

Суды адмовілі ўсім арганізацыям “Права выбару” у задавальненні скаргаў на фармаванне акруговых камісіяў

10-09-19

Усе арганізацыі, што ўваходзяць у кампанію назірання за выбарамі “Права выбару”, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіяў, абскардзілі ў судах рашэнні аб фармаванні выбарчых камісіяў. Усе суды адмовілі арганізацыям “Права выбару” у задавальненні скаргаў, рашэнні аб фармаванні выбарчых камісіяў з мінімальным удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацыяў засталіся ў сіле.

Пры гэтым прысутныя на судовых паседжаннях прадстаўнікі арганізацыяў “Права выбару” паведамляюць пра парушэнні пры вылучэнні прадстаўнікоў праўладных партыяў і арганізацыяў, якія патрапілі ў склад выбарчых камісіяў. Напрыклад, Аляксей Сігаеў, намеснік старшыні БСДП (Грамада) паведаміў, што ў пратаколе Камуністычнай партыі Беларусі месца жыхарства чалавека, які быў вылучаны ў склад Мінскай гарадзкой выбарчай камісіі, было пазначанае проста як “г. Мінск”. Аднак, ня гледзячы на гэтае парушэнне, дадзены грамадзянін быў уключаны ў склад Мінскай гарадзкой выбарчай камісіі.

Фармаванне тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіяў без шырокага удзелу прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і арганізацыяў сведчыць пра намеры ўладаў правесці выбары ў Палату Прадстаўнікоў 2019 году па ранейшых сцэнарах. Дзіўна, калі пры гэтым ўлады будуць чакаць, што вынікі такіх выбараў будуць прызнаныя беларускім грамадзтва і міжнароднай супольнасцю.

Фота: старонка Тацяны Сівачэнка ў Фэйсбук

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!