keyboard_arrow_up

"Студэнцкая вёска" ў Мінску прагаласавала датэрмінова - 96,4%

18.02.2018 13:55

Яўка на датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №35 у Маскоўскім раёне Мінска, дзе знаходзіцца “Студэнцкая вёска”, склала 96,4%, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Участак №35 Дзяржынскай выбарчай акругі №23 знаходзіцца ў інтэрнаце №11 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.    

На суседнім выбарчым участку №36 Дзяржынскай выбарчай, які знаходзіцца ў інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, яўка за пяць дзён датэрміновага галасавання склала 74,1%.