keyboard_arrow_up

Слуцак: склад выбарчых камісій сфармаваны з парушэньнямі закону

10.01.2018 18:44

8-га студзеня у судзе Слуцкага раёну адбываўся разгляд скаргі Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ на рашэньне Слуцкага раённага выканаўчага камітэту па ўтварэньні ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў 28-га скліканьня.

8-га студзеня у судзе Слуцкага раёну адбываўся разгляд скаргі Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ на рашэньне Слуцкага раённага выканаўчага камітэту па ўтварэньні ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў 28-га скліканьня.

Падставай для скаргі сталася тое, што ніводны з прадстаўнікоў Партыі БНФ (а такіх вылучалася ў Слуцкім раёне 3 чалавекі) не быў уключаны ў склад участковых выбарчых камісіяў у дадзеным рэгіёне. Зрэшты, па ўсёй краіне з 65 вылучаных прадтаўнікоў БНФ у склад камісій патрапілі толькі чацьвёра, прычым усе ў Берасьцейскай вобласьці – гэта будзе найменьшая колькасьць сябраў БНФ у выбарчых камісіях ад 2003 года.

Інтарэсы Партыі БНФ у судовым працэсе прадстаўляў сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч.

Падчас судовага разгляду скаргі высьветлілася, што ў склад участковых камісій былі ўключаныя асобы, дакументы якіх не былі аформленыя належным чынам і не ўтрымлівалі зьвестак, якія патрабуюцца выбарчым кодэксам.

Так, пры вывучэньні заяваў выбаршчыкаў па вылучэньні прэтэндэнтаў у склад камісіяў высьветлілася, што пры вылучэньні ва ўчастковую выбарчую камісію ўчастку для галасаваньня №13 (куды вылучаўся і прадстаўнік Партыі БНФ) у Слуцкім раёне ад грамадзянаў шляхам падачы заявы ў заявах 7 асобаў адсутнічалі неабходныя зьвесткі: не было пазначанае іх месца працы (занятак) і пасады. Міжтым, указаньне гэткіх зьвеестак ёсьць абавязковым патрабаваньнем для вылучэньня ў склад выбарчай камісіі згодна з часткай 7 артыкула 35 Выбарчага кодэкса  Рэспублікі Беларусь.

Тым ня меньш, суд Слуцкага раёну не палічыў дадзены факт сур’ёзным парушэньнем выбарчага заканадаўства і вартай падставай для адмены рашэньня Слуцкага раёнага выканаўчага камітэтут №1 ад 3 студзеня 2018 году па ўтварэньні участковых выбарчых камісіяў і адмовіў у скарзе прадстаўніку Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

Суд Слуцкага раёну Менскай вобласьці-1

Суд Слуцкага раёну Менскай вобласьці-2

Суд Слуцкага раёну Менскай вобласьці-3

Суд Слуцкага раёну Менскай вобласьці-4

Суд Слуцкага раёну Менскай вобласьці-5

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!