keyboard_arrow_up

Сілкоў: Выбары не былі ні галосныя, ні адкрытыя, ні дэмакратычныя

18.02.2018 18:19

Давер да выбараў у народа мінімальны, заявіў нацыянальны каардынатар кампаніі "Права выбару-2018" падчас анлайн-трансляцыі Алесь Сілкоў.

-Выбары не былі ні галосныя, ні адкрытыя, ні дэмакратычныя. Выбары прайшлі горш, чым папярэднія. Але нашыя кандыдаты павінны змагацца і перш за ўсё за выбар беларускіх выбаршчыкаў. Калі б мы не працавалі, калі б не назіралі - праз пяць гадоў усе прывыклі б: не лічаць галасы, можа так і трэба? Давер да выбараў у народа мінімальны. Ад таго, як працуюць 60 тысячаў членаў выбарчых камісій, і народ жыве горш, - адзначыў А.Сілкоў.

З ім салідарная і рэгіянальная каардынатарка кампаніі "Права выбару-2018" Вольга Кавалькова:

"Даверу да падліку галасоў, а ўлічваючы папярэднія парушэнні - і да гэтых выбараў у нас няма. НІчога не змянілася: ніхто не паказваў бюлетэні - гэта першае і асноўнае парушэнне падчас падліку галасоў". А назіральнікаў, якія спрабуюць зафіксаваць сам падлік галасоў, і кандыдатаў, якія маюць права прысутнічаць на падліку галасоў, проста выдаляюць з участкаў.