keyboard_arrow_up

Сілкоў: Незалежнае назіранне стала самай небяспечнай прафесіяй у Беларусі

17-11-19

Незалежных назіральнікаў выдаляюць з участкаў для галасавання на любой падставе.

-Назіральнікаў выдаляюць на любой падставе – варта дастаць мабільны тэлефон. Адзін назіральнік сфатаграфаваў учорашні пратакол – гэтага аказалася дастаткова, каб яго выдаліць з участка, - распавёў нацыянальны каардынатар кампаніі “Права выбару” Алесь Сілкоў.

Алесь Сілкоў назваў “бабруйскай справай” сённяшні выпадак на Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе №78: 35 назіральнікаў ад АГП пазбавілі акрэдытацыі пад шырмай сфальшываваных подпісаў.

-Гэта зроблена з адной прычыны – каб назіральнікі не прысутнічалі на выбарчых участках, - перакананы Сілкоў.

Па стану на 18 гадзін “Права выбару” зафіксавала 608 парушэнняў заканадаўства.

-Адсутнасць адкрытага галоснага падліку галасоў заўсёды з’яўлялася галоўным парушэннем на беларускіх выбарах. Завяршылася галасаванне і падлік галасоў на закрытых участках – нічога не памянялася. Не ведаем, ці плакаць ці смяяцца: у Гродне ў псіханеўралагічным дыспансеры са 149 чалавек 148 прагаласавалі за кандыдата ад улады, і 1 – ад апазіцыі. Кажуць, зараз шукаюць чалавека, які прагаласаваў за кандыдата ад апазіцыі, - адзначыў Сілкоў.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!