keyboard_arrow_up

Салошкін: З участкаў выдалены 97 назіральнікаў кампаніі “Права выбару”

18-11-19

За ўвесь час галасавання на парламенцкіх выбарах з участкаў выдалены 97 назіральнікаў “Права выбару”, паведаміў каардынатар кампаніі Зміцер Салошкін.

-Фактычна кожны трэці назіральнік нашай кампаніі быў выдалены з участкаў для галасавання.

Зміцер Салошкін назваў асноўныя парушэнні заканадаўства з боку выбарчых камісій:

-Адсутнасць галоснага празрыстага падліку галасоў: ні на адным з участкаў не было адкрытага і галоснага падліку бюлетэняў. Масавае выдаленне назіральнікаў – спрабавалі рабіць перад падлікам галасоў, каб сарваць нам падлік яўкі і сапсаваць збор статыстыкі. Адно з галоўных парушэнняў гэтай кампаніі – забарона рабіць копію пратаколаў выніковага галасавання – гэта прамое парушэнне Выбарчага кодэкса, - рэзюмаваў Зміцер Салошкін.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!