keyboard_arrow_up

Рух "За свабоду" вылучыў прадстаўнікоў у склад усіх 110 АВК

02-09-19

100% выбарчых акругаў ахопленыя прадстаўнікамі Руху “За свабоду“, вылучанымі ў склад выбарчых камісій, паведаміў у сваім акаўнце сацыяльнай сеткі Фэйсбук старшыня арганізацыі Юры Губарэвіч.

"Нават без зменаў у выбарчым заканадаўстве ва ўладаў ёсць магчымасці правесці празрыстыя і дэмакратычныя выбары. Дзеля гэтага трэба найперш гарантаваць роўнае прадстаўніцтва усім палітычным суб'ектам.

Фармаванне камісій, як тых, што падлічваюць галасы, так і тых, якія прымаюць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў і зацьвярджаюць вынікі выбараў, павінна адбывацца з удзелам апазіцыі. Ужо тое, як будуць сфармаваныя акруговыя выбарчыя камісіі, шмат у чым перадвызначыць далейшую хаду кампаніі" - лічыць кіраўнік Руху "За свабоду".

"У часе парламенцкай кампаніі 2016 года, Рух “За Свабоду“ вылучыў 48 прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. І ніводны з іх не прайшоў праз сіта адбору мясцовай вертыкалі.

Тыдзень таму атрымаў ліст ад Лідзіі Ярмошынай. У сувязі з “нязначным прадстаўніцтвам“ вылучэнцаў Руху, Цэнтрвыбаркам адмаўляе нам у праве з'явіцца ў статыстычнай справаздачнасці на старонках іх сайта.

Я перакананы, што прычына тут іншая. Схаваўшы колькасць вылучаных Рухам прадстаўнікоў у камісіі за графой “Иные общественные объединения“, Цэнтрвыбаркам спадзяецца, што яму не давядзецца тлумачыць міжнародным назіральнікам, чаму ад праўладных арганізацый у камісіі трапляюць 100% вылучэнцаў, а ад незалежных блізка нуля" - заявіў Юры Губарэвіч.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!