keyboard_arrow_up

Прэс-цэнтру "Права выбару-2018" заблакавалі інтэрнэт

18.02.2018 16:59

Прэс-цэнтру кампаніі "Права выбару-2018" заблакавалі інтэрнэт у новым памяшканні роўна ў 19 гадзін - на гэты час планавалася трэцяя анлайн-трансляцыя з выбарчых участкаў.

Як паведаміў прэс-сакратар кампаніі Ігар Барысаў, ён не верыць у супадзенне. Зараз спецыялісты шукаюць выйсце з сітуацыі.

Гэта ўжо другая спроба паралізаваць працу прэс-цэнтра за сёння: раніцой каультурны цэнтр "Корпус" папрасіў прэс-цэнтр з арандаванага памяшкання па званку зверху.