keyboard_arrow_up

Прэс-цэнтр кампаніі "Права выбару-2018" аднавіў сваю працу

18.02.2018 11:02

Пасля выгнання з культурнага цэнтра "Корпус" у Мінску прэс-цэнтр кампаніі "Права выбару-2018" аднавіў сваю працу на новым месцы.

Сёння хвілін праз 20 пасля адкрыцця прэс-цэнтра кампаніі "Права выбару-2018" адміністрацыі культурнага цэнтра "Корпус" у Мінску настойліва "парэкамендавалі" спыніць працу назіральнікаў.

-На арэндадаўцаў аказваўся беспрэцэдэнтны ціск, хаця мы загадзя замовілі і аплацілі арэнду памяшкання, таму нам давялося з'ехаць, - патлумачыў прычыны перадыслакацыі прэс-сакратар кампаніі Ігар Барысаў.

Прэс-цэнтр "Права выбару-2018" арганізаваў анлайн-трансляцыю з акругаў, дзе працуюць назіральнікі  кампаніі.