keyboard_arrow_up

“Права выбару” падрыхтавала прамежкавую справаздачу №1 па назіранні за хадой выбарчай кампаніі-2019

25-10-19

Кампанія назірання “Права выбару” падрыхтавала і апублікавала 25 кастрычніка першую прамежкавую справаздачу па назіранні за хадой выбарчай кампаніі-2019.

Па выніках этапаў фармавання выбарчых камісіяў і рэгістрацыі кандыдатаў кампанія “Права выбару” зафіксавала адсутнасць мінімальных пазытыўных зменаў у накірунку да забеспячэння выбарчых правоў беларусаў, правядзення сапраўды свабодных і справядлівых выбараў як у выбарчым заканадаўстве, так і ў практыцы падрыхтоўкі ды арганізацыі выбарчага працэсу ў Беларусі.

Найбольш важныя высновы справаздачы:

адсутнасць у выбарчым заканадаўстве гарантыяў уключэння ў склад выбарчых камісіяў прадстаўнікоў тых партыяў, што бяруць удзел у выбарах, робіць магчымым дыскрымінацыйны падыход да апазыцыйных дэмакратычных партыяў і рухаў пры фармаванні выбарчых камісіяў;
адсотак уключэння ў склад ВК ад агульнай колькасці вылучаных — ад 93 да 100% для праўладных партыяў, ад нуля да 2,5% у партыяў, што ўваходзяць у склад кампаніі “Права выбару”;
практычна ўсім дэмакратычным кандыдатам, што вылучаліся толькі шляхам збору подпісаў, было адмоўлена ў рэгістрацыі. Пры гэтым яны ня мелі магчымасць азнаёміцца з канкрэтнымі прэтэнзіямі адносна подпісаў за сваё вылучэнне.
на момант публікацыі справаздачы ніводная скрага кандыдатаў арганізацыяў “Права выбару” на нерэгістрацыю не была задаволеная.
З поўным тэкстам прамежкавай справаздачы на расейскай мове можна азнаёміцца на сайце кампаніі “Права выбару” у раздзеле "справаздачы":

https://pvby.org/be/reports

 

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!