keyboard_arrow_up

"Права выбару" настойвае на правядзенні выбараў, калі скончыцца эпідэмія COVID-19

14-05-20

Кампанія "Права выбару” лічыць, што правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у разгар эпідэміі не выклікана ніякай неабходнасцю. Кампанія "Права выбару” настойвае на правядзенні выбараў у пазнейшыя тэрміны, калі скончыцца эпідэмія COVID-19.

14 траўня прайшла прэс-канферэнцыя кампаніі «Права выбару» - кампаніі незалежнага назірання за выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь. Чальцы Рады распавялі пра тое, як плануецца арганізаваць назіранне, і запатрабавалі правядзення сумленных, адкрытых і бяспечных выбараў, прапанаваўшы канкрэтныя меры, якія забяспечаць іх правядзенне.

Чальцы Рады, якія з'яўляюцца лідарамі дэмакратычных партый і рухаў, падпісалі адпаведны зварот “За сумленныя, адкрытыя і бяспечныя выбары” і заклікалі грамадзян далучыцца да гэтых патрабаванняў і да кампаніі назірання.

 

Кампанія будзе назіраць за ўсімі этапамі выбарчага працэсу - ад фарміравання камісій і рэгістрацыі кандыдатаў да магчымасцяў правядзення перадвыбарчай агітацыі. Па магчымасці (у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі) будзе збірацца інфармацыя пра яўку выбаршчыкаў на ўчасткі, факты прымусу выбаршчыкаў да галасавання, у тым ліку датэрміновага, наяўнасць або адсутнасць адкрытага і публічнага падліку галасоў і гэтак далей.

Нацыянальныя каардынатары кампаніі на 2020 год - Леў Марголін і Віталь Рымашэўскі.

1. Як адзначыў Нацыянальны каардынатар кампаніі Віталь Рымашэўскі,

задачамі кампаніі на 2020 год стануць не толькі фіксацыя парушэнняў і патрабаванне ўкаранення рэкамендацый АБСЕ, але і абарона выбаршчыкаў і ўдзельнікаў працэсу ад магчымага заражэння каранавірусам падчас выбарчых мерапрыемстваў. Мы будзем фіксаваць усе парушэнні рэкамендацый СААЗ падчас правядзення ВК.

«Мы ўлічылі вопыт краін, дзе выбары праводзіліся ва ўмовах пандэміі, і прапануем ЦВК таксама прыняць меры для абароны людзей, - сказаў Віталь Рымашэўскі. - У гэтым годзе новы дадатковы фармат «Правы выбару» - актыўнае назіранне. Усе жадаючыя змогуць прайсці навучанне, мы дапаможам вылучыцца ў якасці назіральнікаў і ўдзельнічаць у любы з дзён выбараў.

Наша задача таксама - не дапусціць, каб з-за каранавіруса выбары сталі яшчэ больш непразрыстымі.

У 2020 годзе назіральнікі «Правы выбару» - гэта абаронцы не толькі права на свабодныя выбары, але і абаронцы выбаршчыкаў ад заражэння каранавірусам.

Плануецца, што татальным назіраннем (гэта значыць усе дні галасавання, уключаючы датэрміновае) будуць закрытыя 250-300 участкаў. Таксама неабмежаваная колькасць валанцёраў на розных участках змогуць прыняць удзел у аднадзённым назіранні».

2. Лідар Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч агучыў агульную ацэнку сітуацыі, у якой абвешчаныя выбары: эпідэмія каранавіруса, рэпрэсіі, абмежаванні і парушэнні Выбарчага заканадаўства з боку ўлады.

"Ва ўмовах эпідэміі шанцы ўсіх апазіцыйных кандыдатаў сабраць неабходную для рэгістрацыі колькасць подпісаў аднолькавыя І блізкія ды нуля. Каманда Лукашэнкі атрымала дадатковую магчымасць фармаваць спіс зручных канкурэнтаў у выбарчым бюлетэні. Хваля рэпрэсій супраць блогераў і актывістаў у самым пачатку кампаніі сведчыць пра няўпэўненасць Лукашэнкі ў сваіх сілах», - зрабіў выснову Юрась Губарэвіч.

3. Лідар БСДП Ігар Барысаў заявіў, што кампанія «Права выбару» патрабуе перанесці выбары на пазнейшыя тэрміны, калі скончыцца эпідэмія COVID-19, каб усе кандыдаты мелі магчымасць праводзіць збор подпісаў і агітацыю, выключыўшы пры гэтым рызыкі для здароўя і жыцця выбаршчыкаў .

«Прапанаваныя ЦВК метадычныя ўказанні не ўтрымліваюць рэкамендацый па прафілактыцы распаўсюду інфекцыі: хворыя на COVID людзі без кантролю могуць наведваць выбарчыя участкі, няма патрабавання дыстанцыі, праветрыванняў и іншых мераў», - падкрэсліў Ігар Барысаў.

4. Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў агучыў патрабаванні змяненняў у выбарчае заканадаўства, якія неабходныя для правядзення выбараў па стандартах АБСЕ:

1) уключыць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазіцыйных партый і прадстаўнікоў усіх зарэгістраваных кандыдатаў,

2) правесці сумленны і адкрыты падлік галасоў, калі кожны бюлетэнь дэманструецца ўсім назіральнікам і сябрам участковай камісіі так, каб усе маглі бачыць выбар выбаршчыка,

3) абмежаваць датэрміновае галасаванне і галасаванне дома,

А таксама дадаў патрабаванні кампаніі «Права выбару», звязаныя, у прыватнасці, з эпідэміялагічнага становішчам у дадзены перыяд:

«Мы патрабуем таксама:
— Усталяваць на ўчастках для галасавання відэакамеры з прамой кругласуткавай трансляцыяй працэсаў, што адбываюцца на ўчастках, у інтэрнэт. Відэазапіс і трансляцыя павінны быць у адкрытым доступе і весціся да заканчэння падліку галасоў.
— У сувязі з абмежаваннем у сустрэчах з выбаршчыкамі па прычыне пандэміі, павялічыць бясплатны час эфіра на нацыянальным тэлебачанні для кожнага кандыдата да 10 гадзін.
— У мэтах прафілактыкі распаўсюду каронавіруса, прадугледзець магчымасць правядзення пасяджэнняў калегіяльных органаў праз арганізацыю відэаканферэнцый, у тым ліку – магчымасць удзелу ў пасяджэннях усіх зацікаўленых бакоў», – сказаў Рыгор Кастусёў.
(Цалкам патрабаванні кампаніі «Права выбару» тут: https://pvby.org/be/news/obrashchenie-kampanii-pravo-vybora-k-organam-gosudarstvenoy-vlasti-belarusi)

5. Сустаршыня БХД Вольга Кавалькова пералічыла меры па забеспячэнні бяспекі ўдзельнікаў назірання ад кампаніі «Права выбару». Большая частка падрыхтоўчай і адукацыйнай працы будзе праводзіцца онлайн. Пройдуць онлайн-трэнінгі. Навучальныя ролікі будуць выкладзеныя ў інтэрнэт, і любы жадаючы зможа прайсці падрыхтоўку дыстанцыйна. Назіральнікі будуць забяспечаны неабходнымі сродкамі абароны: маскамі, пальчаткамі, дэзынфекцыйнымі сродкамі. У выпадку, калі эпідэміялагічная сітуацыя будзе ўяўляць небяспеку для здароўя назіральнікаў, кампанія «Права выбару» будзе заяўляць пратэст і патрабаваць перанесці выбары на іншую дату.

«Самае бяспечнае для ўсіх грамадзян і ўдзельнікаў выбарчага працэсу ў сітуацыі пандэміі каронавіруса — гэта перанос даты выбараў на больш позні тэрмін. І ў адрозненне ад безадказнай улады мы гэта разумеем. Кампанія «Права выбару» прыме ўсе неабходныя меры для абароны назіральнікаў кампаніі і ўдзельнікаў працэсу. Просім далучацца да кампаніі ў сацыяльных сетках і праз сайт кампаніі www.pvby.org, а таксама далучыцца да нашых патрабаванняў і падпісаць інтэрнэт-петыцыю «За сумленныя, адкрытыя і бяспечныя выбары», размешчаную на сайце «Правы выбару”, - сказала Вольга Кавалькова .

(Спасылка на петыцыю: https://bit.ly/2Z0NyGy)

6. Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў агучыў прапановы кампаніі «Права выбару» па забеспячэнні бяспекі выбарчага працэсу.

Гэта:

- На ўсіх этапах правядзення выбарчай кампаніі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прымаць меры для забеспячэння бяспечных для жыцця і здароўя выбаршчыкаў і ўдзельнікаў выбарчага працэсу умоў.

- Забяспечыць дыстанцыю на выбарчых участках паміж усімі ўдзельнікамі працэсу не менш за 2 м, але пры гэтым не абмяжоўваць колькасць назіральнікаў, для чаго абсталяваць ўчасткі ў прасторных памяшканнях, на стадыёнах альбо на вуліцах пад часовымі навесамі.

- Забяспечыць сродкі абароны і дэзінфекцыі для грамадзян, санапрацоўку скрынь і памяшканняў кожныя 2 гадзіны.

- Забяспечыць цеплавізары на ўваходзе, грамадзян з падвышанай тэмпературай накіроўваць у асобную зону для галасавання, пасля чаго выбаршчыка адпраўляць на тэставанне, а кабіну для галасавання дэзынфікаваць і інш (Цалкам тут: https://pvby.org/be/news/obrashchenie- kampanii-pravo-vybora-k-organam-gosudarstvenoy-vlasti-belarusi) .

«Гэтая шайка людаедаў на чале з Лукашэнкам, нават разумеючы, што правядзенне цяпер гэтых так званых “выбараў” небяспечна для жыцця людзей, нягледзячы ні на што, будзе імкнуцца іх правесці! І правядзе, - заявіў Мікалай Казлоў. - Пазбавіўшыся падтрымкі грамадзян, Лукашэнка вымушаны цяпер спадзявацца толькі на рэпрэсіі і эпідэмію. Эпідэмія - гэта проста залаты час для фальсіфікацый! Я лічу, што правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у разгар эпідэміі не выклікана ніякай неабходнасцю і з'яўляецца злачынным дзеяннем з боку ўладаў”.

Мы заклікаем валанцёраў, усіх неабыякавых людзей падпісаць петыцыю «За сумленныя, адкрытыя і бяспечныя выбары»: https://bit.ly/3fGXDOR і далучыцца да назірання ў месцах свайго пражывання. Асабліва гэта тычыцца тых, хто да гэтага моманту перахварэе каранавірусом.

Уся інфармацыя аб доўгатэрміновым і кароткатэрміновым назіранні будзе размяшчацца на сайце кампаніі «Права выбару»: https://pvby.org

на нашых старонках у сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/pravavybaru/

https://ok.ru/pravovybor/

https://vk.com/naziranne2020

 а таксама распаўсюджвацца ў выглядзе прэс-рэлізаў для беларускіх і замежных журналістаў, беларускай і сусветнай грамадскасці.

 

У кампанію незалежнага назірання «Права выбару» уваходзяць:

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП),

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД),

Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ),

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП),

ПАГА «Рух «За свабоду»,

Беларуская партыя "Зялёныя",

Аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу (ПСП),

Прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП)

 

Кантакты кампаніі «Права выбару-2020»

Віталь Рымашэўскі (Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання «Права выбару-2020») +375 29 167 34 35 E-mail: [email protected]

Леў Марголін (Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання «Права выбару-2020») +375 29 650 24 25 Е-mail: [email protected]

Брэсцкая вобласць Ігар Маслоўскі (БСДП) [email protected] +375 33 641 30 35,

Віцебская вобласць Канстанцін Смолікаў (БНФ) [email protected] +375 29 218 98 38

Гродзенская вобласць Сяргей Верамеенка (БХД) [email protected] +375 29 508 20 82

Магілёўская вобласць Алег Аксёнаў (БХД) [email protected] +375 29 664 13 33

Гомельская вобласць Мікалай Новікаў (АГП) [email protected] +375 29 145 25 60

Мінская вобласць Вікторыя Таболіч (РЗС) [email protected] +375 29 660 80 68