keyboard_arrow_up

"Права выбару": актывісты збіраюць подпісы за асвятленне ў двары

6.11.2017 9:11

Подпісы за асвятленне і добраўпарадкаванне двара збіраюць актывісты з ініцыятывы сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольгі Быкоўскай у межах інфармацыйнай кампаніі «Права выбару».

«У нашым двары не стае асвятлення, увечары даводзіцца хадзіць ледзь не з ліхтаром нават непасрэдна ля пад'ездаў, не кажучы ўжо пра ягоную цэнтральную частку. Паспрабуем паўплываць на мясцовыя ўлады для вырашэння гэтай праблемы», - адзначыла Вольга Быкоўская.

Па яе словах, у асноўным людзі на просьбу падпісацца рэагуюць пазітыўна, хаця былі і такія, якім светла і так.

Пасля завяршэння кампаніі зварот з подпісамі будзе дасланы ў адміністрацыю Савецкага раёну.

Жыхары раёну таксама атрымалі ўлётку з інфармацыяй пра будучага кандыдата і кампанію Руху "За Свабоду" "Мясцовыя ўлады пад кантроль грамадства".

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!