keyboard_arrow_up

Права выбару: Актывісты распавялі пра кампанію «Мясцовую ўладу пад кантроль грамадства»

15.11.2017 3:17

Актывісты Руху «За Свабоду» па ўсёй Беларусі у межах інфармацыйных кампаніяў «Права выбару» распавялі пра кампанію арганізацыі «Мясцовую ўладу пад кантроль грамадства»

«Мясцовым саветам павінны быць вернуты рэальны статус, яны павінны паўплываць на жыццё мясцовых супольнасцяў», - адзначыў на прэс-канферэнцыі Руху «За Свабоду» старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч.

Адсутнасць у Беларусі дэмакратычных выбараў дэпутатаў і празрыстых механізмаў прызначэння чыноўнікаў усіх узроўняў прывялі да таго, што яны забыліся на тое, прадстаўнікамі чыіх інтарэсаў з'яўляюцца і перад кім нясуць адказнасць.

Сёння чыноўнікі ў выканкамах і дэпутаты мясцовых саветаў – далёкія ад народа, не хочуць чуць і вырашаць праблемы мясцовых жыхароў. Прызначаным дэпутатам няма неабходнасці не толькі выконваць свае абяцанні, але і нешта абяцаць выбаршчыкам.

Гэтая сітуацыя патрабуе карэнных зменаў і сістэмных рэформаў.

У гэтых умовах Рух “За Свабоду“ патрабуе:

1. Наўпроставага абрання кіраўнікоў выканкамаў жыхарамі гарадоў;

2. Падсправаздачнасці выканкамаў мясцовым Саветам;

3. Правядзення адкрытага конкурсу пры наборы на працу мясцовых чыноўнікаў.

Мы лічым, што гэтыя крокі прывядуць да падвышэння дэмакратычнасці мясцовых уладаў, уплыву мясцовых жыхароў на працэс прыняцца рашэнняў па прызначэнню чыноўнікаў, вяртання ім пачуцця адказнасці перад грамадзянамі Беларусі.

Кампанія «За адказную ўладу», падтрыманая палітыкамі, якія будуць вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты розных узроўняў пры падтрымцы Руху «За Свабоду», і будзе паслядоўна рэалізоўвацца ў выпадку іх перамогі.

Актывісты Руху «За Свабоду» ў межах кампаніі распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра кампанію ў Гомелі, Навагрудку, Наваполацку, Віцебску, Мінску, Брэсце.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!