keyboard_arrow_up

Права выбару: актывіст звярнуўся да ўладаў для вырашэння гарадскіх праблемаў

15.11.2017 3:06

Актывіст Руху «За Свабоду» Уладзімір Сіманковіч у межах інфармацыйнай кампаніі «Права выбару» сабраў прапановы жыхароў раёну Віцебска па праблемах, якія патрабуюць вырашэння і звярнуўся для гэтага да камунальшчыкаў.

«Я хадзіў па раёне, размаўляў з мясцовымі жыхарамі, збіраў іх меркаванні, якія праблемы раёну патрабуюць неадкладнай рэакцыі. Па выніках гэтых абмеркаванняў 10 лістапада я звярнуўся да ўладаў», - распавёў актывіст Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, ён наведаў Віцебскае гарадское ЖКГ і Рэмонтна-будаўнічае ўпраўленне.

«У ЖКГ мы абмеркавалі прапановы жыхароў раёну па асвятленню, асфальтаванню, а таксама і добраўпарадкаванню прыдамавых тэрыторый», - адзначыў Уладзімір Сіманковіч.

У упраўленні, дадаў ён, яны паразмаўлялі пра перспектывы і магчымасці вырашэння праблемаў у межах сродкаў і кампетэнцыі камунальшчыкаў.

Фальсіфікацыі, ці рэальныя вынікі?

Дазнайся, як адбываюцца выбары ў Беларусі!

Далучайся!