keyboard_arrow_up

"Права выбару-2018" падало 142 скаргі на парушэнні заканадаўства

18.02.2018 12:38

Па выніках датэрміновага галасавання кампанія "Права выбару-2018" падала 142 скаргі на парушэнні заканадаўства. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кампаніі Ігар Барысаў.

Падчас датэрміновага галасавання кампанія "Права выбару-2018" выставіла 302 назіральнікі на 151 участку, 18 лютага 622 назіральнікі працуюць на 311 участках.

Сёння, як і падчас датэрміновага галасавання, назіральнікі зафіксавалі "выбарчыя каруселі" Старавіленскай акрузе  №41 (участок №11) і Карбышаўскай акрузе №50 (участак №32).

Назіральнікаў масава пазбаўляюць акрэдытацыі: пяць назіральнікаў пазбаўленыя акрэдытацыі на акруге кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета Юрася Губарэвіча.