keyboard_arrow_up

Перамога! Жыхары дамагліся адмены скандальнай забудовы

21.06.2019 13:02

Жыхары цэнтральных кварталаў Менску дамагліся скасаваньня плянаў барбарскага ўшчыльненьня ў сваіх дварох.
Адным зь лідэраў грамадзкага змаганьня, у выніку якога людзі дамагліся, каб іх голас быў пачуты, ёсьць Юры Губарэвіч, кіраўнік Руху "Са свабоду", прадстаўнік кампаніі "Права выбару".

У сваім акаўнце сацыяльнай сеткі Facebook Юры Губарэвіч так пракамэнтаваў разьвіцьцё падзеяў:

"Дамагліся адмены большасці запланаваных аб'ектаў у квартале Сямі паркінгаў.

На сёнешняй прэзентацыі новай версіі праекта чыноўнікі Першамайскай адміністрацыіі і КАіГ паводзілі сябе так, што хоць да раны прыкладай. Слухалі ўсе заўвагі, абяцалі, што без згоды жыхароў ніякія новаўвядзенні ў праекце ПДП не ўзнікнуць. І, нават, пагадзіліся схадзіць у квартал, каб на месцы параўнаць рэаліі з паперай.

Вось што можа зрабіць кансалідаваная група грамадзян, якія не баяцца адстойваць свае правы.
Засталіся пэўныя нюансы і пытанні да новага праекта якія будзем трымаць на кантролі. Але галоўнае, што лёд крануўся".

Фота: Яўген Ерчак, tut.by (рэпартаж інфармацыйнага парталу tut.by, прысьвечаны гэтай сытуацыі, чытайце тут)