keyboard_arrow_up

Пачынае працу прэс-цэнтр кампаніі назірання "Права выбару-2018" (расклад мерапрыемстваў)

18.02.2018 6:46

“Права выбару-2018” запрашае ў прэс-цэнтр кампаніі назірання, які будзе працаваць з 8:00 раніцы 18 лютага і з 10:00 раніцы 19 лютага 2018 г у памяшканні Культурнага цэнтра Корпус (г.Мінск, пр-т Машэрава, 9 к.8). Уваход вольны.

У памяшканні ёсць бясплатны інтэрнэт, зручныя месцы для працы журналістаў, бясплатная кава і гарбата, магчымасць замовіць сабе ланч альбо вячэру.

 

Праграма працы прэс-цэнтра кампаніі назірання “Права выбару-2018”

18 лютага

Першы блок

10:55 Уступнае слова Прэс-сакратара кампаніі назірання «Права выбару-2018” Ігара Барысава. Прэзентацыя кампаніі назірання. Анонс мерапрыемстваў на дзень.

11:00 “Чым выклікана афіцыйна агучаная рэкордная яўка выбаршчыкаў?”. Прамоўца  - Нацыянальны каардынатар “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў;

11:10 Падвядзенне вынікаў этапаў агітацыі і датэрміновага назірання. Прамоўца  - метадыст-аналітык “Права выбару-2018” Леў Марголін;

11:20 Дыскусія га тэму: “Чаму дзяржаўныя тэлеканалы БТ і АНТ спрабуюць дыскрэдытаваць кампанію “Права выбару-2018”?  госці студыі – Алесь Сілкоў і Леў Марголін.

11:28 Уключэнні з рэгіёнаў. Як адбывалася датэрміновае галасаванне? (Міжпартыйныя абласныя каардынатары – Сяргей Верамеенка (Гродна) і Васіль Палякоў (Гомель));

11:35 Дыскусія на тэму “Ці трэба абскарджваць вынікі нерэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў сітуацыі адсутнасці выбараў?”. Госці студыі - зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты пасля абскарджвання вынікаў рэгістрацыі Дзмітрый Кучук (Беларуская партыя “Зялёныя”) і незарэгістраваны кандыдат у дэпутаты пасля абскарджвання Віктар Янчурэвіч (Рух “За Свабоду”). Вядучы дыскусіі Алесь Буракоў;

11:45 Аналіз найбольш цікавых інцыдэнтаў пад час датэрміновага галасавання. Аналіз блогасферы і сацыяльных сетак. Як рэагуюць на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў блогеры і карыстальнікі сацыяльных сетак. Пытанні да кампаніі “Права выбару-2018”. Прамоўца – рэгіянальны каардынатар “Права выбару-2018” Вольга Кавалькова.

11:50 Дыскусія на тэму “Выбары вачыма праваабаронцаў. У чым адметнасць выбарчай кампаніі 2018 года?”. Госць студыі старшыня “БХК” Алег Гулак. Вядучы дыскусіі Алесь Буракоў.

12:00 Дыскусія на тэму: “Якія змены патрэбныя ў выбарчым заканадаўстве?”. Госць студыі – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. Вядучы дыскусіі – Алесь Буракоў.

12:10 Сканчэнне дыскусіі.

 

Другі блок

15:00 Аналіз найбольш значных інцыдэнтаў па стане на 15:00. Інфармацыя аб колькасці назіральнікаў “Права выбару-2018”, лічба афіцыйнай яўкі. Агляд робіць Ігар Барысаў.

15:05 Дыскусія “Параўнанне выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 і 2018 гг. Што агульнага і чым адрозніваюцца?”. Прамоўцы: прэс-сакратар “Права выбару-2018” Ігар Барысаў і метадыст-аналітык “Права выбару-2018” Леў Марголін. Вядучы дыскусіі Алесь Буракоў.

15:15 Дыскусія на тэму: “Ці маюць права акруговыя камісіі на цэнзураванне біяграфічных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты і як гэтаму супрацьстаяць?” Госць студыі – кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Ілля Дабратвор. Вядучы дыскусіі – Алесь Буракоў.

15:20 Дыскусія на тэму: Што такое выбарчая “карусель” і як атрымалася яе зафіксаваць? Госці студыі – намеснік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксей Сігаеў. Вядучы дыскусіі – Алесь Буракоў.

15:30 Госць прэс-цэнтра актывіст “Руха “За Свабоду”  Вадзім Бабін. Як спрабуюць вербаваць кандыдатаў у дэпутаты беларускія спецслужбы?

15:35 Дыскусія на тэму: “Чаму КДБ вярбуе актывістаў дэмакратычнага руху і як гэтаму супрацьстаяць?”. Госць студыі – кандыдат у дэпутаты Юрый Губарэвіч. Вядучы дыскусіі – Алесь Буракоў.

15:50 Аналіз блогасферы і сацыяльных сетак. Як рэагуюць на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў блогеры і карыстальнікі сацыяльных сетак. Пытанні да кампаніі “Права выбару-2018”. Прамоўца – Вольга Кавалькова.

16:00 Сканчэнне ўключэння.

 

Трэці блок

19:00 Кароткі агляд папярэдніх уключэнняў (самыя вострыя моманты дня). Агляд робіць Ігар Барысаў.

19:05 Дыскусія “Наколькі можна давяраць афіцыйным лічбам яўкі выбаршчыкаў? Параўнанне з якай мінулых гадоў”. Госці ў студыі – Алесь Сілкоў і Леў Марголін. Вядучы дыскусіі Алесь Буракоў.

19:15 Аналіз найбольш цікавых інцыдэнтаў пад час датэрміновага галасавання. Прамоўца – Вольга Кавалькова.

19:20 Відэагляд “Як трэба лічыць галасы?” Госці ў студыі – Вольга Кавалькова і Леў Марголін. Вядучы дыскусіі Алесь Буракоў.

19:35 Дыскусія “Што губляе Беларусь ад непрызнання вынікаў выбараў міжнароднай супольнасцю?” Госць студыі – палітолаг Юрый Чавусаў. Вядучы дыскусіі Алесь Буракоў.

19:45 Дыскусія “Ці давяраюць беларусы вынікам галасавання?” Госць студыі – кіраўнік юрыдычнай службы БАЖ Алег Агееў.  Вядучы дыскусіі Алесь Буракоў.

19:55 Аналіз блогасферы і сацыяльных сетак. Як рэагуюць на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў блогеры і карыстальнікі сацыяльных сетак. Пытанні да кампаніі “Права выбару-2018”. Прамоўца – Вольга Кавалькова.

20:00 Уключэнні з выбарчых участкаў. Што адбываецца на выбарчых участках у Беларусі? Як адбываецца падлік галасоў і ці бачаць бюлетэні назіральнікі “Права выбару-2018”? Каментары прэс-сакратара.

21:30 Сканчэнне ўключэння.

 

19 лютага

12:30 Выніковая прэс-канферэнцыя кампаніі назірання “Права выбару-2018”. Прадастаўленне вынікаў назірання. Удзельнікі Прэс-канферэнцыі: Нацыянальны каардынатар Алесь Сілкоў, метадыст-аналітык Леў Марголін, прэс-сакратар Ігар Барысаў.

13:00 Прэс-канферэнцыя лідэраў палітычных арганізацый, заснавальнікаў кампаніі “права выбару-2018”. Удзельнікі Прэс-канферэнцыі: Старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ірына Вештард, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня “Рух “За Свабоду” Юрый Губарэвіч, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

13:30 Сканчэнне Прэс-канферэнцыі.

 

*Звяртаем увагу, што ў праграме магчымыя змены.