keyboard_arrow_up

Назіральнік Арцём Скарабагаты асуджаны на сем сутак

19.02.2018 17:11

Мінулую ноч Арцём Скарабагаты правёў за кратамі.

19 лютага Мінскі раённы суд арыштаваў назіральніка Арцёма Скарабагатага на 7 сутак нібыта за лаянку на выбарчым участку №3 у Бараўлянах і №2 пасёлку Лясны, якія месцяцца ў адным будынку ў мясцовым Доме культуры аграгарадка Лясны, нагадвае ПЦ "Вясна".

Напярэдадні міліцыю на назіральніка выклікала намесніца старшыні камісіі на Бараўлянскім участку Крысціна Шаблоўская, бо назіральнік нібыта перашкаджаў камісіі працаваць.

«Парушаў правапарадак, гучна размаўляў, уступаў у нецэнзурную лаянку з наведнікамі. Мы вымушаныя былі выклікаць органы ўнутраных спраў», - сказала Шаблоўская.

На фота: Арцём Скарабагаты, Радыё Свабода